BE RU EN

Кошты ў менскім «МакДональдсе» зноў выраслі

  • 16.03.2012, 11:18

Папулярная сетка рэстаранаў хуткага харчавання «МакДональдс» некалькі падняла кошты на некаторыя віды сваёй прадукцыі ў Менску.

Павялічыўся кошт практычна ўсіх сандвічаў, бульбы фры, гарачых напояў. У самой кампаніі павышэнне коштаў не каментуюць, піша onliner.by.

Гамбургер у сетцы хуткага харчавання падаражэў з 7 800 да 8 400 беларускіх рублёў, двайны чизбургер - з 17 200 да 18 300 рублёў, «Біг Мак» - з 22 200 да 23 100 рублёў. Адзін з самых высокіх коштаў - на «Біг Тэйсці». Гэты сандвіч падаражэў з 33 300 да 34 800 рублёў. «Чыкен бекон» каштуе 30 300 рублёў.

Кошт стандартнай порцыі бульбы фры вырас з 6 900 да 7 200 рублёў, вялікая порцыя каштуе ўжо 9900 рублёў. Шкляначка гарбаты абыдзецца наведвальніку «МакДональдс» у 4200-4500 рублёў.

Дзіцячы набор «Хэпі міл» каштуе зараз 26 700 беларускіх рублёў. За марозіва просяць 7200 рублёў.

Апошнія навіны