BE RU EN

Праваабаронца Шчукіна пакінулі без пенсіі

  • 2.03.2012, 15:25

Вядомага праваабаронца Валера Шчукіна з-за адмовы аддзела па грамадзянстве і міграцыі Фрунзенскага РУУС у рэгістрацыі фактычна пазбаўляюць пенсіі і крыніцы існавання.

Аб гэтым піша сайт кампаніі «Наш дом».

За перыяд паўгадавой цяжбы ў судах Валер Шчукін дайшоў 19 снежня 2011 года да Вярхоўнага суду. Праваабаронца падаў чарговую скаргу на пастанову суда Фрунзенскага раёна г. Менска аб адмове ў рэгістрацыі. Праз тыдзень па патрабаванні начальніка ўпраўлення скаргаў і прыёму грамадзянаў ён прадставіў у Вярхоўны суд дадатковыя дакументы. Чаканне доўжылася 2 месяцы: адказ Вярхоўнага суда - адмоўны.

Валер Шчукін лічыць, што яго ў літаральным сэнсе выправаджваюць на паперць прасіць міласціну.

Пенсіянер Узброеных Сіл СССР, 70-гадовы капітан 2-га рангу ў адстаўцы ўжо дзесяты год з'яўляецца «заслужаным бамжом» рэспублікі. Праваабаронца - адзіны беларус, які па палітычных матывах не мае выбарчага права, жылля, а зараз знаходзіцца пад пагрозай пазбаўлення і сродкаў да існавання.

Апошнія навіны