Ханс-Георг Вік: КДБ пагражаў мне арыштам
- 2.03.2012, 16:45
Пра гэта былы кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі заявіў падчас онлайн-канферэнцыі на «Радыё Свабода».
«Кіраўнік беларускага КДБ пагражаў мне арыштам, гэта выклікала сур'ёзную заклапочанасць Федэральнага ўрада і АБСЕ», - сказаў Ганс-Георг Вік у адказ на пытанне аб ягоных кантактах з КДБ у 1999 годзе.
Таксама палітык заклікаў Менск да аднаўлення дэмакратычных рэформаў і захоўвання правоў чалавека.
«Еўразвяз, урады і палітычная грамадскасць краін-сябраў, да якой належу і я, асуджаюць рэжым Лукашэнкі як антыдэмакратычны і патрабуюць, каб у Беларусі выконваліся дэмакратычныя рэформы і правы чалавека. Рэакцыя на гвалтоўныя разгоны мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года і на пераслед апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, уключна з Андрэем Саннікавым і іншымі прадстаўнікамі апазіцыі, а таксама заява аб санкцыях супраць саўдзельнікаў дыктатара - усё гэта апошні раз было агучана 27 лютага 2012 года», - нагадаў Ханс-Георг Вік на «Радыё Свабода».