Немцы назвалі Лукашэнку нізкапробным пахабнікам
- 7.03.2012, 12:50
Прадстаўнікі нямецкай асацыяцыі лесбіянак і геяў (LSVD) выказалі абурэнне ў сувязі з апошнімі выказваннямі Лукашэнкі на адрас кіраўніка МЗС ФРГ Гіда Вестэрвеле.
Як адзначыў у інтэрв'ю нямецкаму радыё PRIDE1 адзін з лідэраў LSVD Хельмут Мельцнер, Лукашэнка прадэманстраваў сябе не толькі «нізкапробным пахабнікам», але і «дзікім гамафобам», а «такія праявы ў 21 стагоддзі проста недапушчальныя», перадае «Радыё Свабода».
Напярэдадні адмысловую заяву ў сувязі з гамафобскімі выпадамі беларускага кіраўніка зрабілі і прадстаўнікі нямецкага ўрада. Прэс-сакратар Штэфан Зайберт адзначыў абурэнне Берліна і дадаў, што выпад Лукашэнкі ў бок Вестэрвеле ў чарговы раз сведчыць аб стаўленні беларускага дыктатара да асноўных правоў чалавека.