BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя прапануе забараніць рэкламу лекаў

  • 12.04.2012, 17:13

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапануе ўнесці ў закон «Аб рэкламе» змены, якія забаранялі б рэкламу лекавых прэпаратаў у СМІ.

Аб гэтым паведаміла сёння начальніца ўпраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людміла Рэуцкая падчас online канферэнцыі «Лекі: кошты, рэцэпты, навінкі» на сайце БелТА.

«Міністэрства аховы здароўя лічыць, што рэклама лекавых сродкаў спрыяе бескантрольнаму лекаванню грамадзянаў, і таму неаднаразова выступала з прапановай аб унясенні адпаведных змяненняў у закон «Аб рэкламе», - адзначыла начальніца ўпраўлення.

У прыватнасці, нядаўна Міністэрства аховы здароўя накіраваў ліст у Савет Міністраў з просьбай унесці папраўкі ў закон, выключыўшы з яго пункты, якія дазваляюць рэкламу любых лекавых сродкаў у СМІ.

«Сёння, вы ведаеце, рэкламуюцца толькі прэпараты, якія прадаюцца без рэцэпту лекара. Гэтыя моманты ўзгадняюцца з Міністэрствам аховы здароўя, ёсць адпаведная працэдура, але ў міністэрстве ўсё ж схіляюцца да таго, што СМІ не павінныя рэкламаваць лекі, пакінуўшы гэта права спецыялізаваным выданням», - рэзюмавала Людміла Рэуцкая.

Апошнія навіны