У Менску разграмілі кватэру «маладафронтаўцаў»
- 27.04.2012, 9:03
26 красавіка невядомыя трапілі ў кватэру, якую здымаюць актывісты «Маладога фронту».
Падчас налёту ў кватэры нікога не было. З яе знікла агітацыйная прадукцыя па «антыалкагольнай» кампаніі, асабістыя рэчы былі раскіданыя па падлозе, паведамляе mfront.net.
Налёт мае ўсе рысы ператрусу, праведзенага спецслужбамі, аднак застаецца незразумелым, якім чынам і паводле якога закону патэнцыйныя налётчыкі патрапілі ў кватэру. Абставіны высвятляюцца.