BE RU EN

У цэнтры Менска прарвала цеплатрасу (Фотафакт)

  • 4.04.2012, 10:51

Аварыя на цеплатрасе адбылася ля кінатэатра «Кастрычнік», насупраць Акадэміі навук.

Раніцай на месцы надзвычайнага здарэння знаходзіліся дзве аварыйныя машыны і працавала брыгада рамонтнікаў, піша «Салідарнасць».

Велізарную яму на тратуары выкапалі літаральна за пару гадзін, агарадзілі, вывезлі зямлю. Мінакі каментавалі: на гэтым месцы аварыі здараюцца не ўпершыню.

Таблічка «Удалае месца», вывешаныя ля катлавана, пагадзіцеся, глядзіцца іранічна.

Апошнія навіны