На памежным пераходзе «Каменны Лог» абмяжуюць рух
- 31.05.2012, 13:54
На памежным пераходзе «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы можа быць абмежаваны рух.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у чацвер у прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Па паведамленні літоўскага боку, у мінулую сераду тут пачалася рэканструкцыя дарогі, у сувязі з чым на працягу 7 працоўных дзён пропуск грузавых аўтамабіляў будзе ажыццяўляцца толькі па адной паласе, праінфармавалі ў камітэце.
«Другое абмежаванне магчымае з 14 чэрвеня. У гэты час - на працягу 11 працоўных дзён - будзе рамантавацца дарожнае асвятленне», - удакладнілі ў ДПК.