BE RU EN

Рабочым МТЗ раздалі забаронены рок (Фота)

  • 31.05.2012, 14:27

Актывісты грамадскай кампаніі «Рок-салідарнасць» павіншавалі супрацоўнікаў Менскага трактарнага завода са святам.

У ДК МТЗ прайшоў святочны канцэрт у гонар 66-годдзя Менскага трактарнага завода з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў. Актывісты кампаніі «Рок-салідарнасць» вырашылі не заставацца ў баку ад такой падзеі і таксама далучыліся да віншавання завадчан.

Удзельнікі свята атрымалі падарункі - кампакт-дыскі «20 гадоў - 20 хітоў» з інфармацыяй аб кампаніі. Падарункі выклікалі вялікую цікавасць, дыскі разышліся вельмі хутка. Дыск «20 гадоў - 20 хітоў» апавядае пра 20-годдзе станаўлення незалежнасці Беларусі. Кожнаму году адпавядае хіт.

Варта адзначыць, што менавіта рабочыя Трактарнага завода былі аднымі з найбольш актыўных удзельнікаў мітынгаў апазіцыі пачатку 90-х.

Апошнія навіны