BE RU EN

Яшчэ аднаго нацбала затрымалі на Акрэсціна

  • 31.05.2012, 16:10

Сёння ўдзень у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна затрыманы нацыянал-бальшавік Дзяніс Сахар.

Малады чалавек прыйшоў туды, каб перадаць перадачу нацыянал-бальшавікам Яўгену Контушу, Зміцеру Сіняку і Зміцеру Паліенку, арыштаваным напярэдадні нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы, паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі.

Нагадаем, трое нацыянал-бальшавікоў былі затрыманыя 30 мая ля сваіх пад'ездаў, па шляху на працу і вучобу. Суд Маскоўскага раёна Менска прызнаў іх вінаватымі ў дробным хуліганстве - усе трое нібыта лаяліся ў грамадскіх месцах. Контуш і Сіняк асуджаныя на пяць сутак адміністрацыйнага арышту, Паліенка - на 10 сутак.

Аднак арышты трох актывістаў не перашкодзілі іхнім таварышам вывесіць 31 мая ранкам расцяжку з пасланнем да Пуціна.

Апошнія навіны