Валенса: Мы не зробім за беларусаў іх працу
- 31.05.2012, 17:25
«Я быў, ёсць і застаюся рэвалюцыянерам» - пачаў свой выступ на адкрыцці Глабальнага форуму ва Уроцлаве былы лідар прафсаюза «Салідарнасць», экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса.
Ён прыгадаў, як у 1990 годзе ў Варшаве вёў перамовы з дэлегацыяй ФРГ і сказаў суразмоўцам, што Берлінская сцяна абрынецца. Іронія сітуацыі заключалася ў тым, што сцяна, якая была сімвалам «халоднай вайны», абрынулася сапраўды падчас гэтай размовы, перадае «Радыё Свабода».
Але зараз - іншыя часы, іншыя выклікі, якія патрабуюць іншых адказаў, «мы жывем у час змены эпох» - падкрэсліў Валенса. Ён, у прыватнасці, заклікаў да палітычнага аб'яднання Еўропы: «Еўропа павінная пачаць думаць пра сябе, як «дзяржава Еўропа», нават калі ў людзей ёсць сумневы на гэты конт».
Гаворачы аб Беларусі і Украіне, экс-прэзідэнт сказаў, што без гэтых краін няма Еўропы. Аднак падкрэсліў, што змены павінныя быць зробленыя самімі беларусамі. «Мы не зробім за беларусаў іх працу», - сказаў Лех Валенса.