Дэвальвацыйныя рызыкі ўзмацняюцца
- 4.05.2012, 14:12
Сёння Лукашэнка, інспектуючы палі Чэрвеньскага раёна, дазволіў сабе публічную заяву, якая ў любым выпадку ўзмоцніць дэвальвацыйныя чаканні.
«Сееце з рук вон дрэнна, адставанне каласальнае», - заявіў Лукашэнка, ацэньваючы ход пасяўной кампаніі.
Варта адзначыць, што эксперты, уключна з прадстаўнікамі банкаўскага сектара краіны, называлі вынік пасяўной кампаніі (тэрміны і кошт гэтага мерапрыемства) адным з галоўных фактараў, здольных разбурыць далікатную стабілізацыю ў эканоміцы і рэзка ўзмацніць дэвальвацыйныя чаканні, паведамляе АФН.