BE RU EN

Ryanair параўналі з Беларуссю з-за абмежаванняў пасажыраў

  • 4.05.2012, 15:14

Авіякампанія знайшла такое параўнанне абразлівым.

Некаторыя пасажыры адчуваюць сябе абражанымі з-за некамфортных умоваў пералёту, якія падае найбуйная еўрапейская бюджэтная авіякампанія, а таксама, з-за абмежаванняў ручной паклажы. Ці з'яўляюцца правілы Ryanair, датычныя ручной паклажы, супастаўнымі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, пытаюцца журналісты Алесандра Тарэла і Дэніэл Міхаэлс ў блогу на сайце газеты Wall Street Journal (пераклад - charter97.org).

Падставай для такога пытання стала ўсяго-толькі адное слова, згаданае ў праекце даклада транспартнага камітэта Еўрапарламента.

Аўтары дакладу падвергнулі крытыцы палітыку кампаніі. Парламентарыі «выказалі шкадаванне з нагоды абмежавання ручной паклажы пасажыраў адной торбай». Слова «шкадаванне» выклікала гнеўную рэакцыю кіраўніка Ryanair Майкла О'Ліры з-за таго, што тое ж самае слова было выкарыстанае Марцінам Шульцам, прэзідэнтам Еўрапарламента, у дачыненні да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Ryanair, як і шматлікія іншыя бюджэтныя авіякампаніі абмяжоўваюць ручную паклажу пасажыраў адной торбай пэўнага памеру. Парушальнікі гэтага правіла павінныя заплаціць да 40 еўра.

Апошнія навіны