BE RU EN

Улады адмовіліся падпісаць Канвенцыю аб гвалтоўных знікненнях

  • 4.05.2012, 17:58

Святлане Завадскай адказалі з нагоды далучэння Беларусі да Міжнароднай канвенцыі для абароны ад гвалтоўных знікненняў.

Адказ прыйшоў з Міністэрства замежных спраў.

У канцы сакавік 2012 года ўдава зніклага журналіста Зміцера Завадскага Святлана Завадская звярнулася ў Саўмін з прапановай прыняць і ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю для абароны ад гвалтоўных знікненняў. Разам з ёй зварот падпісалі Сяргей Бахун і Раман Кісляк, паведамляе «Наша Ніва».

Адказ прыйшоў з Міністэрства замежных спраў, куды ў рэшце рэшт пераправілі зварот. У ім гаворыцца, што ў беларускім заканадаўстве адлюстраваныя палажэнні Канвенцыі, якія адносяць выкрадання людзей да катэгорыі злачынствы супраць чалавецтва (арт. 128 Канстытуцыі). Такія злачынствы прадугледжваюць крымінальную адказнасць за іх здзяйсненне і недапушчальнасць вызвалення ад адказнасці або пакарання ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці.

Ліст падпісаны намеснікам міністра Гур'янавым.

Апошнія навіны