BE RU EN

Журналіста звольнілі за «няправільныя» артыкулы

  • 19.06.2012, 12:48

Галоўны рэдактар Рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова» Андрэй Шышкін звальняе журналіста Сяргея Сергіенку.

Варта адзначыць, што журналіст неаднаразова атрымліваў пагрозы ў свой адрас аб магчымым звальненні, калі не перастане выяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю і пісаць «няправільныя» артыкулы. Нагадаем, што С.Сергіенка стала ўздымаў у сваіх матэрыялах праблемы аб гарадскіх зонах адпачынку, аб звалках, якія атручваюць людзям жыццё, аб высокіх коштах прадуктаў, піша zapraudu.info.

18 чэрвеня журналіста выклікалі «на дыван» да А.Шышкіна, які запатрабаваў распісацца ў загадзе аб звальненьні з 2 ліпеня. Афіцыйная прычына звальнення: прагул. Нібыта, Сергіенка адсутнічаў на працы з 10-00 да 17-00.

Супрацоўнікі рэдакцыі сцвярджаюць, што гэта хлусня. Больш за тое, у той дзень Шышкіна самога не было на працы. Ён ад'язджаў у камандзіроўку.

Копію загаду Шышкін выдаць журналісту адмовіўся. Сам жа Сергіенка мае намер звяртацца ў суд.

Апошнія навіны