BE RU EN

Час плаціць па даўгах

  • 22.06.2012, 12:11

Міністэрства фінансаў Беларусі выплаціла 152 млн. расейскіх рублёў прыбытку па аблігацыях Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба Мінфіна, 21 чэрвеня 2012 года ў адпаведнасці з умовамі выпуску дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, нашая краіна выканала свае абавязальніцтвы ў памеры 151 млн. 830 тыс. расейскіх рублёў па выплаце прыбытку па чарговым купоне перад трымальнікамі аблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных 23 снежня 2010 года на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

Нагадаем, 21 снежня 2010 года была сфарміраваная кніга заявак прапаноў ад інвестараў аб набыцці двухгадовых аблігацый Рэспублікі Беларусь намінальным коштам 7 млрд. расейскіх рублёў. Агульны попыт на аблігацыі склаў 8,15 млрд. расейскіх рублёў. Попыт, дастатковы для размяшчэння дадзенага выпуску аблігацый у поўным аб'ёме, быў сфарміраваны на ўзроўні стаўкі купоннага прыбытку 8,70% гадавых.

23 снежня 2010 года адбылося размяшчэнне аблігацый на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы.

Апошнія навіны