BE RU EN

ЕЗ ухваліў увод эмбарга на імпарт іранскай нафты

  • 29.06.2012, 17:07

Лідары 27 краін Еўразвяза ўхвалілі рашэнне аб увядзенні эмбарга на імпарт іранскай нафты ў краіны ЕЗ з 1 ліпеня, паведаміў у пятніцу старшыня Еўрапейскай рады Херман ван Рампей.

«Еўрапейская рада вітае ўвядзенне Еўразвязам з гэтай нядзелі нафтавага эмбарга», - сказаў ён журналістам пасля завяршэння двухдзённай сустрэчы ў вярхах.

Па словах ван Рампея, удзельнікі саміту заклікалі ўлады Ірана да канструктыўнай пазіцыі на перамовах з «шасцёркай» міжнародных пасрэднікаў па іранскай ядзернай праграме.

Рада ЕЗ па замежных справах пацвердзіла ў панядзелак рашэнне ад 23 студзеня бягучага года аб увядзенні эмбарга на імпарт іранскай нафты ў краіны ЕЗ з 1 ліпеня 2012 года. Такім чынам, кантракты на пастаўку нафты з Ірана ў краіны ЕЗ, заключаныя да 23 студзеня, павінныя быць закрытыя да 1 ліпеня.

У канцы лютага прэс-сакратар ЕК Марленэ Хольцнэр паведаміла РІА Новости, што запасаў нафты ў Еўразвязе дастаткова, каб абысціся без паставак з Ірана на працягу чатырох з паловай гадоў.

Апошнія навіны