BE RU EN

Генкантракт на будаўніцтва АЭС падпішуць заўтра

  • 17.07.2012, 11:09

Беларусь і Расея 18 ліпеня падпішуць генеральны кантракт на будаўніцтва беларускай АЭС, заявіў першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка.

«Генкантракт будзе падпісаны заўтра, у рамках пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы», - адзначыў У.Сямашка, адказваючы ў аўторак на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Як адзначыў першы віцэ-прэм'ер урада, праект генкантракта гатовы. «Мы яго абмеркавалі, усе пытанні былі знятыя беларускім і расейскім бакамі ў пачатку ліпеня ў Астраўцы (на месцы будаўніцтва АЭС - ІФ)», - сказаў У.Сямашка. Ён адзначыў, што ў дакуменце «беларускія інтарэсы ўлічаны абсалютна, да гэтага быў падпісаны цэлы шэраг пагадненняў па праекце беларускай АЭС». «Генеральны кантракт з'яўляецца квінтэсенцыяй усіх заключаных раней пагадненняў», - заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.

Апошнія навіны