Цэнтр Менска заклеілі ўлёткамі (Фота)
- 17.07.2012, 12:05
Плакаты з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных былі расклеены сёння на цэнтральных вуліцах Менска.
Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, плакаты з'явіліся на Камароўскім рынку, каля кінатэатра «Кастрычнік», рэдакцыі «Вечернего Минска», гандлёвых дамоў «На Нямізе» і «Карона», тэатра музкамедыі.
Акцыя была арганізаваная актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».