Суд адмовіўся высяляць Свабодны прафсаюз з завода
- 17.07.2012, 17:24
Гаспадарчы суд Магілёўскай вобласці адмовіў у высяленні першаснай арганізацыі СПБ з памяшкання на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў.
Прычыну свайго станоўчага рашэння суддзя не назвала. Кіраўнік СПБ Міхаіл Кавалькоў кажа, што рашэнне для яго апынулася прыемна нечаканым. Ён спадзяецца, што пасля гэтага суда адміністрацыя завода пойдзе на сацыяльнае партнёрства з незалежным прафсаюзам, перадае «Еўрарадыё».
Нагадаем, што дырэкцыя заводу яшчэ са снежня 2011 спрабавала датэрмінова разарваць дамову арэнды з прафсаюзнай арганізацыяй, а ў панядзелак па яе ініцыятыве памяшканне СПБ было апячатана.
Трэба адзначыць, што з 3500 тысяч чалавек, якія працуюць на заводзе, амаль 300 уваходзяць у Свабодны прафсаюз.