BE RU EN

Старшынёй ПА АБСЕ абраны Рыкарда Мільёры

  • 9.07.2012, 14:50

Удзельнік Палаты дэпутатаў Італіі Рыкарда Мільёры абраны ў панядзелак старшынёй Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

«Для мяне гонар тое, што мае калегі даручылі мне такую адказную пазіцыю. Я з нецярпеннем чакаю працы з дэлегацыямі для паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека, ваеннага, эканамічнага і экалагічнага супрацоўніцтва ў рэгіёне», - заявіў ён на сесіі ў Манака.

Рыкарда Мільёры стаў першым італьянцам, абраным на гэтую пасаду. Да гэтага ён працаваў віцэ-прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі. У 2011 годзе ён узначальваў місію міжнародных назіральнікаў на выбарах у Тунісе, піша «Інтэрфакс».

Р.Мільёры будзе знаходзіцца на пасадзе старшыні ПА АБСЕ на працягу года

Апошнія навіны