BE RU EN

Магілёўцы байкатуюць «выбары»

  • 13.08.2012, 11:54

Магілёўцы адмаўляюцца ўдзельнічаць у «парламенцкіх выбарах».

Такую выснову зрабіў грамадскі актывіст з Магілёва Аляксей Паўлоўскі.

Усяго за пару дзён ён сабраў 93 подпісы ў падтрымку байкота «выбараў». Актывіст упэўнены, што вялікую ролю ў дачыненні магілёўцаў да ўлад згуляў так званы «малочны скандал», калі вясной з прылаўкаў крам знікла сацыяльна значнае малако, замест якога з'явілася больш дарагое малако з кальцыем. І гэта пры тым, што ў Магілёве знаходзіцца адзін з найбольш буйных малочных камбінатаў Беларусі.

«Людзі да гэтага часу абураныя як адсутнасцю малака, так і бяздзейнасцю ўлад горада. Бо ў Магілёўскі аблвыканкам паступіла ўжо мноства скаргаў, мноства пісьмовых заяў за подпісам вялікай колькасці магілёўцаў. Таму нядзіўна, што людзі ахвотна ставілі подпісы за байкот «парламенцкіх выбараў», - прыводзіць словы Паўлоўскага сайт ucpb.org.

Апошнія навіны