Датчане праляцяць над Беларуссю на ўкраінскім самалёце
- 13.08.2012, 14:05
Інспектары з Даніі выканаюць з 13 па 17 жніўня назіральны палёт над тэрыторыямі Расеі і Беларусі на ўкраінскім самалёце назірання Ан-30Б.
«Палёт пройдзе па ўзгодненым з расейскімі і беларускімі спецыялістамі маршруце, якія на борце самалёта будуць кантраляваць прымяненне тэхнічных сродкаў назірання», - гаворыцца ў паведамленні, якое паступіла ў «Інтэрфакс-АВН» у панядзелак.
Адзначаецца, што назіральны палёт будзе выконвацца з аэрадрома Кубінка, яго максімальная далёкасць складзе 5500 кіламетраў.
Украінскі самалёт назірання Ан-30Б адносіцца да класа лятальных апаратаў, не прызначаных для аснашчэння якім-небудзь узбраеннем. Устаноўленая на ім аэрафотаапаратура прайшла неабходны міжнародны агляд, у працэдуры якога прымалі ўдзел расейскія і беларускія спецыялісты, што выключае выкарыстанне тэхнічных сродкаў, не прадугледжаных дамовай «Адкрытае неба».