Спікеру АГП пагражаюць расправай
- 13.08.2012, 15:29
Кандыдату ў «дэпутаты» ад АГП пагражаюць расправай, калі ён не забярэ дакументы для рэгістрацыі.
Ціск аказваецца не толькі на актывіста, але і на яго родных і блізкіх.
12 жніўня бацьку актывіста АГП Сяргея Ліса (спікер на 52 выбарчай акрузе г. Гродна) патэлефанаваў невядомы і папрасіў сустрэцца каля райвыканкама.
Калі бацька Сяргея прыехаў у паказанае месца, яго сустрэў мужчына ў касцюме з партфелем. Ён не прадставіўся, а адразу пачаў з пагроз. Сказаў, маўляў, куды лезе ваш сын. Яму туды не трэба. Будзе лепш, калі ён забярэ дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты або яго... пасадзяць, зробяць невыязным, забяруць бізнэс.
«За мной праўда, і я гатовы яе адстойваць, - сказаў сайту ucpb.org Сяргей Ліс, - але такія людзі ўладаў не задавальняюць. Фактычна гэта ўдар у спіну, нечаканы і вельмі балючы. Такія ў нас у краіне метады барацьбы з іншадумцамі».