BE RU EN

«Беларусбанку» кампенсуюць страты па крэдытах цукровым заводам

  • 3.08.2012, 11:03

Урад распарадзіўся кампенсаваць у 2012-2013 гадах «Беларусбанку» страты ад прадастаўлення экспартных крэдытаў, выдадзеных цукровым заводам у суме 23,6 млн. даляраў ЗША і 3,3 млн. еўра.

Згодна з пастановай Саўміна ад 30 ліпеня 2012года № 704, страты будуць кампенсаваныя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, піша АФН.

Крэдыты былі выдадзеныя па камерцыйна арыентаванай працэнтнай стаўке (CIRRs) у траўні «Жабінкаўскаму цукроваму заводу» у памеры 9,572 млн. даляраў ЗША і «Скідзельскаму цукроваму камбінату» - у памеры 5,239 млн. даляраў ЗША і 3,350 млн. еўра. «Гарадзейскі цукровы камбінат» у чэрвені атрымаў крэдыты на 8,784 млн. даляраў ЗША.

Апошнія навіны