У Віцебскім раёне знайшлі склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны
- 3.08.2012, 12:35
Сапёры абясшкодзілі склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны ў лясным масіве паблізу вёскі Палойнікі Віцебскага раёна.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу ў прэс-групе ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці.
«У зямлі выяўлена больш за 170 боепрыпасаў, у ліку якіх 146 мінамётных мін калібру 82 мм, 1 мінамётная міна калібру 120 мм, 1 артылерыйскі снарад калібру 76 мм, 21 зброевая граната, 1 граната РГД-33. Агульная вага боепрыпасаў у трацілавым эквіваленце складае каля 75 кг», паведамілі ў прэс-групе.
Пасля абследавання мясцовасці выяўленыя боепрыпасы вывезены на палігон і знішчаны, праінфармавалі суразмоўцы агенцтва.