BE RU EN

Намесніка старшыні «Платформы» будуць судзіць

  • 3.08.2012, 13:30

Алену Красоўскую-Каспяровіч даставяць у суд Партызанскага раёна Менска.

Аб гэтым яе калегам паведамілі ў турме на Акрэсціна, спаслаўшыся на Партызанскі РАУС, перадае «Радыё Свабода».

У міліцыі Партызанскага раёна гэтую інфармацыю спачатку абверглі, аднак потым усё ж сказалі, што яе павінны даставіць туды дзесьці да абеду. Дакладны час не называецца.

Па словах кіраўніка «Платформы» Андрэя Бандарэнкі, які накіраваўся ў суд, у справе з затрыманнем Красоўскай шмат невядомага, пачынаючы ад моманту яе арышту. У тым ліку невядома, што за людзі арыштоўвалі праваабаронцу ў яе дома і якая на самой справе прычына яе затрымання. Афіцыйная версія - нецэнзурная лаянка ў публічным месцы - ніхто з тых, хто ведае Красоўскую, у яе не верыць.

Намесніка дырэктара «Платформы» затрымалі ў 16 гадзін 31 ліпеня людзі ў цывільным, а потым даставілі на Акрэсціна. Больш за сутак пра яе месцазнаходжанне не ведалі ні хатнія, ні сябры, ні калегі.

Апошнія навіны