BE RU EN

У праваабаронцаў у Расонах канфіскавалі майкі і сумкі

  • 3.08.2012, 15:11

Аперацыю ажыццявілі супрацоўнікі падраздзялення «Тайфун» ДАІ Віцебскай вобласці.

Увечары 2-га жніўня яны спынілі аўтамабіль, у якім знаходзілася дадзеная прадукцыя. Кіроўцу даставілі ў РАУС г. Расоны. Там начальнік ААПП РАУС Ястрабаў Аляксандр склаў пратакол выемкі і апытання, піша ПЦ «Вясна».

Іміджавую прадукцыю, сярод якой былі канцылярскія вырабы, сумкі, майкі з фірмовай сімволікай, было вырашана канфіскаваць «з мэтай правядзення праверкі».

Дадзеная прадукцыя была падрыхтавана для доўгатэрміновых назіральнікаў, журналістаў і юрыстаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». На працягу 10 дзён будзе праводзіцца праверка.

Апошнія навіны