BE RU EN

Медзведзяняты пікетуюць амбасаду Беларусі ў Чэхіі (Фота)

  • 6.08.2012, 9:57

У чэшскай сталіцы плюшавыя мядзведзі патрабавалі вызвалення беларускіх палітвязняў.

Некалькі дзён каля Амбасады Беларусі ў Празе дзяжурыць нарад чэшскай паліцыі. Нягледзячы на гэта, 4 жніўня дэмакратычным актывістам удалося правесці акцыю, але не каля амбасады, а праз дарогу насупраць, паведамляе «Радыё Свабода».

Медзведзяняты трымалі плакаты з патрабаваннем вызваліць палітвязняў.

Як мяркуюць актывісты Асацыяцыі «За мадэрнізацыю», узмацніўшы ахову, супрацоўнікі амбасады вырашылі прадухіліць акцыі салідарнасці, якія ў апошні час сталі адбывацца некалькі разоў у месяц.

Апошнія навіны