BE RU EN

Пуцін і Лукашэнка: хто каго капіюе?

  • 9.04.2013, 11:39

У апошні час часта можна чуць пра тое, што расейскі і беларускі кіраўнікі ў сваіх учынках усё больш паходзяць адзін на аднаго.

«Салідарнасць» прыгледзелася да іх і паспрабавала разабрацца: хто ж каго капіюе?

Сапраўды, Пуцін і Лукашэнка вельмі падобныя адзін на аднаго: і ў працы, і ў спорце і нават у любові да жывёл. Газета зрабіла невялікую фотападборку аб тым, чым займаюцца і як адпачываюць Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка.

На працы

І Пуцін, і Лукашэнка выдатна ведаюць, як размаляваць сваё жыццё, зрабіўшы яго цікавым і займальным. Напрыклад, наведаўшы на вольным часе кароўнік...

Праўда, расейскі лідар пайшоў у сваёй любові да рагатых яшчэ далей... і пакарміў цяля соскай.

Можна было б ужо змахнуць слязу замілавання, прызнаўшы за Уладзімірам Уладзіміравічам безумоўную перамогу, але, заўважце, не яму належаць словы пра тое, што «карова павінна жыць у палацы». Так што пакуль 1:1.

Але пакінем рагатых у іх «палацах» і рынемся туды, дзе каласуюцца палі. Пуцін і Лукашэнка ўжо тут!

А гэта грандыёзныя будоўлі. Цаглінка да цаглінцы і будзе для пагарэльцаў Разанскай вобласці домік.

Ну, ці аквапарк у Менску.

А хто з іх умее лепш абыходзіцца з бетонам - вырашайце самі.

Затое Уладзімір Уладзіміравіч без працы можа даць майстар-клас былым прэзідэнтам ЗША. Лукашэнка, напэўна, таксама мог бы, але не запрашаюць.

Так што пакуль беларускаму кіраўніку даводзіцца задавольвацца мясцовымі славутасцямі і «навучаць» розуму-розуму тутэйшых спецыялістаў. Напрыклад, таму, як вырошчваць мармуровае мяса і рабіць пальцам пханыя каўбасы.

І толькі Лукашэнка сабраўся на мясакамбінат, каб заваліць суседнюю Расею элітнымі гатункамі ялавічыны, а Уладзімір Уладзіміравіч тут як тут!

Падобныя кіраўнікі і ў сваёй любові да залатога запасу краіны. Праўда, Пуцін выглядае неяк больш пяшчотна. Нават пальчатку падклаў.

А вось Лукашэнка з золатам асабліва не цырымоніцца. Не сваё ж.

Спорт

Што тычыцца спартыўнага жыцця кіраўнікоў, то і тут складана сказаць, хто ж каго капіюе. Здавалася б, візітная картка Лукашэнкі - хакей.

Але і тут знайшла каса на камень. Хакейная форма Пуціну таксама апынулася да твару.

Затое ў футболе беларускі кіраўнік мае відавочную перавагу.

Пагадзіцеся, ёсць нешта ненатуральнае ў гульні Уладзіміра Уладзіміравіча. Можа, касцюм зацесны?

А вось на ровары расейскі лідар глядзіцца цалкам арганічна. Ды і кампанія прыдатная.

Але ад Лукашэнкі так проста не сыдзеш.

Нават на лыжах.

Дагоніць нават летам!

А ў тэніс можа і перайграць!

Тут Пуцін відавочна адстае са сваім бадмінтонам. Затое ў пары з партнёрам гульня цалкам можа апынуцца на яго баку поля.

Апошнія навіны