BE RU EN

Лукашэнка распачаў чарговы разнос спартыўных чыноўнікаў

  • 9.04.2013, 16:03

Кіраўніку далажылі пра сітуацыю з дзяржаўнай падтрымкай спорту ў Беларусі.

У прыватнасці, віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігар Рачкоўскі, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко і памочнік Лукашэнкі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіццю турызма Максім Рыжанкоў распавялі аб праектах двух указаў, якія тычацца падтрымкі спартыўных арганізацый і стымулявання перспектыўных спартсменаў.

Кіраўнік даручыў дапрацаваць праект указа па дзяржпадтрымцы спартыўных арганізацый і зноў раскрытыкаваў сітуацыю, якая склалася ў ХК «Дынама-Менск».

«Нядаўна мне далажылі інфармацыю наконт хакейнага «Дынама». Вы паглядзіце: правалілі цалкам сезон, а яны ўжо ў гэтым годзе сотні тысяч даляраў - чыноўнікі і функцыянеры атрымалі і кажуць, што ў іх усё нармальна. А мы цяпер ім будзем аказваць нейкую дзяржаўную падтрымку», - заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік адзначыў, што «клубу трэба аказваць падтрымку, але толькі на тую частку, якая накіраваная спартсменам і для развіцця спорту».

«Давайце з гэтых пазіцый паглядзім на развіццё нашага спорту і пагаворым на тэму, як мы будзем яго падтрымліваць, у якіх аб'ёмах, каго, каб я мог падпісаць адпаведныя ўказы. Таму што час ідзе, ёсць шмат людзей, якія маюць патрэбу ў гэтай падтрымцы і на якіх дзяржава мае права разлічваць», - заявіў ён.

Лукашэнка нагадаў, што адпаведныя пытанні нядаўна ўжо абмяркоўваліся на маштабнай нарадзе. Тады ён даручыў дапрацаваць праект новага ўказа аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту, які павінен максімальна забяспечыць справядлівыя ўмовы іх функцыянавання і эфектыўнае размеркаванне дзяржаўных сродкаў. Таксама было даручана перапрацаваць падыход да прызначэння рознага роду стыпендый спартсменам.

«Мне здавалася, што мы на апошняй даволі шырокіай нарадзе з удзелам спецыялістаў і кіраўнікоў спорту вызначыліся з нагоды дзяржаўнай падтрымкі, вызначылі крытэрыі, пры якіх умовах і ў якіх аб'ёмах мы будзем фінансаваць спартыўныя мерапрыемствы. Больш за тое, «тройка» (міністр, першы віцэ-прэзідэнт НАК і памочнік) дакладвала мне пра тое, што па стыпендыях быццам бы таксама разабраліся. Але я не падпісаў гэтыя ўказы, не параіўшыся яшчэ раз. Яшчэ раз не падышоўшы да аналізу таго, што адбываецца ў нас у спорце», - нагадаў ён.

Апошнія навіны