BE RU EN

Хутка ляцяць галовы

  • 9.04.2013, 16:42

Першы намеснік старшыні Дзяржпамежкамітэта Аляксей Загародні звольнены праз восем месяцаў пасля прызначэння.

Указ аб яго адстаўцы сёння быў падпісаны Лукашэнкам.

Аляксей Загародні вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь - начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Загародны нарадзіўся ў 1962 годзе ў Калузе, але ўся яго службовая кар'ера была звязаная з Беларуссю. З 1986 па 1994 год ён служыў непасрэдна на мяжы. Затым - у штабе Брэсцкага памежнага атрада. У 2002 годзе яго прызначылі начальнікам Пінскага памежатрада. З 2007 года працягнуў службу ў Дзяржпамежкамітэце.

З ліпеня 2010 года з'яўляўся афіцыйным прадстаўніком Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі ў амбасадзе ў Маскве.

Указам Лукашэнкі ад 2 жніўня 2012 года № 354 Аляксей Загародні быў прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Памежкамітэта Рэспублікі Беларусь - начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення. На гэтай пасадзе ён змяніў Андрэя Гарульку, звольненага пасля «плюшавага дэсанта».

Апошнія навіны