На страўсінай фэрме ў Беларусі знайшлі «Агента 007»
- 9.04.2013, 18:03
«Двайнік» ангельскага актора Дэніэла Крэйга працуе на фірме «Навасёлкі-Лучай» пад Паставамі.
«Наша Нiва» знайшла яго ў фотаальбоме БелТА «Беларусь стваральная».
Дэніэл Крэйг атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы ролі Джэймса Бонда ў фільмах «Казіно «Раяль» (2006), «Квант міласэрнасці» (2008) і «007: Каардынаты «Скайфолл» (2012).