BE RU EN

Мінфін РФ: Беларусь павінна падняць кошты на цыгарэты да ўзроўню ЕЗ

  • 23.05.2013, 13:05

Расея плануе абмеркаваць з Беларуссю і Казахстанам магчымасць павышэння імі акцызаў на тытунёвую прадукцыю больш высокімі тэмпамі, чым запланавана цяпер.

Пра гэта паведаміў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў на пасяджэнні адкрытага ўрада па асноўных напрамках падатковай палітыкі ў 2014-2016 гадах, піша «Інтэрфакс».

«Мы да 2018-2020 гадоў павінны выйсці на ўзровень акцызнага абкладання і кошту пачака цыгарэт, набліжанага да кошту ў краінах ЕЗ. Але тады нам трэба нашых калег з Беларусі і Казахстана падагнаць, стымуляваць іх павышаць акцызы высокімі тэмпамі», - сказаў ён.

Пры гэтым міністр адзначыў, што калегі «не заўсёды з гэтым згодныя і не хочуць гэтага рабіць». «Патрэбныя дадатковыя перамовы», - дадаў ён.

Нагадаем, у траўні ў Беларусі кошты на некалькі відаў цыгарэт павысіліся на 3,2%.

Апошнія навіны