BE RU EN

Шон Сімпсан: Зборная Беларусі вельмі спадабалася

  • 23.05.2013, 19:48

Галоўны трэнер зборнай Швайцарыі Шон Сімпсан адзначыў, што не падзяляе песімістычных настрояў што да каманды Беларусі, а, наадварот, яна яму вельмі спадабалася.

Шон Сімпсан даў інтэрв'ю «Прессболу».

- У апошнім матчы групавога турніру вы сустракаліся са зборнай Беларусі. Цікава, якое яна зрабіла ўражанне?

- О, каманда вельмі спадабалася. Пачаткоўцаў, моладзі было нават больш, чым у нас, але адчувалася рука трэнера. Вельмі арганізаваная каманда, добрая сістэма. Проста гульцам трэба саспець. Глядзіце, вашы хлопцы годна змагаліся з грандамі. Шведам саступілі мінімальна - 1:2 у роўнай гульні. Канадцам - 1:4, прычым глядзеліся выдатна. Вы можаце ганарыцца зборнай.

- А ў нас, наадварот, усе саромеюцца і кажуць пра крызіс. Тройчы запар занялі 14-е месца...

- Я ўспрымаю ваш выступ інакш, з пазітывам.

Нагадаем, беларусы скончылі выступ на ЧС у хакеі на 14 месцы. Атрымаўшы 1 перамогу і 6 параз, беларуская каманда заняла перадапошняе месца ў групе S.

Апошнія навіны