Фотарэпартаж: Запуск першага ўдарнага беспілотніка ВМС ЗША
- 23.05.2013, 20:52
Вайскова-марскі флот ЗША атрымаў першы ў сваёй гісторыі ўдарны беспілотнік.
14 траўня 2013 года беспілотны самалёт X-47B пад кодавай назвай Salty Dog 501 упершыню ўзляцеў з палубы авіяносца «George HW Bush ».
Беспілотнік X-47B вытворчасці карпарацыі Northrop Grumman мае памеры падобныя да звычайнага знішчальніка, абсталяваны турбавентылятарным рухавіком Pratt & Whitney F100-220, мае далёкасць палёту блізу 4000 км, крэйсерскую хуткасць 0,45 Маха і можа падымацца на вышыню ў 12 км. Узброены двума бомбамі вагой з сістэмай навядзення JDAM 905 кг кожная. Нагадаю, што першы свой палёт X-47B здзейсніў два гады таму, падняўшыся ў паветра з базы ВПС ЗША Эдвардс.
14 траўня X-47B быў запушчаны з дапамогай адной з двух штатных катапульт авіяносца, які знаходзіўся на вучэннях у Атлантыцы. Падчас тэставага палёту беспілотнік сем разоў імітаваў пасадку і ўзлёт, дакранаючыся шасі паверхні палубы.
Фотарэпартаж публікуе блогер Drugoi.