BE RU EN

Славакія даслала ў Беларусь часовага паверанага

  • 11.06.2013, 16:06

Новы часовы павераны ў справах Славакіі прыбыў у Менск.

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Сёння па ініцыятыве славацкага боку прайшла сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчынай і новага кіраўніка амбасады Славакіі - часовага паверанага ў справах Славакіі ў Беларусі Міраслава Мойжыты ў сувязі з пачаткам яго дыпмісіі ў Беларусі.

Адзначаецца, што ў ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і напрамкі яго пашырэння, а таксама адносіны Беларусі і ЕЗ і магчымыя шляхі іх нармалізацыі.

Міраслаў Мойжыта - адзін з самых вопытных дыпламатаў славацкага МЗС - раней узначальваў прадстаўніцтва сваёй краіны ў Югаславіі часоў Мілошавіча і ў Босніі і Герцагавіне. Ён таксама з'яўляецца аўтарам некалькіх кніг.

Нагадаем, дыпламатычная місія амбасадара Славакіі ў Беларусі Марына Серваткі скончылася ў сакавіку гэтага года.

Апошнія навіны