Надзея Скардзіна выйграла індывідуальную гонку ў Эстэрсундзе
- 29.11.2017, 21:16
Беларуская біятланістка здабыла першую ў кар'еры перамогу на Кубку свету.
Беларуска Надзея Скардзіна здабыла перамогу ў індывідуальнай гонцы на этапе Кубку свету ў Эстэрсундзе.
Беларуская спартоўка на дыстанцыі не дапусціла промахаў. Другое месца заняла Сюневе Салемдаль з Нарвегіі, якая саступіла Скардзіне 2,9 секунды, трэцяе з адставаннем у 12 секунд ад лідара - украінка Юлія Джыма. Абедзве біятланісткі таксама ні разу не прамахнуліся.
Дар'я Домрачава ў выніковым пратаколе аказалася 14-й, Дар'я Юркевіч - 36-й, Ірына Крыўко - 38-й, Надзея Пісарава - 93-й.