BE RU EN

На станцыі метро «Плошча Перамогі» жанчына ўпала на рэйкі

  • 30.11.2017, 20:29

Вечарам 30 лістапада жанчына-інвалід па зроку ўпала на рэйкі.

У прэс-службе Менскага метрапалітэна паведамілі, пасажыры паклікалі работнікаў метро, якія паднялі жанчыну на перон і аказалі ёй першую дапамогу.

Са слоў пасажыркі, яна ўпала на шляхі праз тое, што ў яе закружылася галава. Жанчыну забралі ў бальніцу.

Метрапалітэн працягвае працаваць у штатным рэжыме, затрымак паездак праз тое, што здарылася на станцыі «Плошча Перамогі» не было.

Апошнія навіны