Беларусь павышае экспартныя мыты на нафту
- 30.11.2017, 20:33
Мыты на сырую нафту павялічацца з 96,1 да 105 даляраў за 1 тону.
Беларусь з 1 снежня гэтага года павялічвае экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяць за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага звязу (ЕАЭС).
Такая пастанова замацаваная ў пастанове Рады Міністраў Беларусі ад 29 лістапада 2017 года №907, паведамляе БелТА.
Мыта на сырую нафту павялічыцца з 96,1 да 105 даляраў за 1 тону. Стаўка экспартнай мыты на прамагонны бензін павысіцца з 52,8 да 57,7 даляраў за 1 тону, на таварныя бензіны - з 28,8 да 31,5 даляраў за 1 тону.
Стаўка на лёгкія, сярэднія дыстыляты падымецца з 28,8 да 31,5 даляра за 1 тону. Такая ж мыта дзейнічае і для дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачныя і іншых алівы.
Апошні раз стаўкі вывазных мытаў для сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, падымаліся 1 лістапада.