BE RU EN

Курс біткойна перасягнуў $ 19 тысяч

  • 16.12.2017, 22:01

За апошнія 24 гадзіны кошт крыптавалюты павялічыўся на 1,2 тысячы даляраў.

Курс біткойна перасягнуў адзнаку 19 тысяч даляраў, сведчаць звесткі CoinMarketCap. А19:14 менскага часу кошт крыптавалюты складаў 19,06 тысячы даляраў, паведамляе tvrain.ru.

Раней 16 снежня кошт крыптавалюты перасягнуў адзнаку 18 тысяч даляраў. Такім чынам, за апошнія 24 гадзіны кошт крыптавалюты павялічыўся на 1,2 тысячы даляраў (на 7%).

На фоне росту курсу крыптавалюты Камісія тэрміновага ф'ючэрснага гандлю сыравіннымі таварамі ЗША выпусціла папярэджанне для інвестараў, якія плануюць купляць ф'ючэрсы на біткойн. «Як і ўсе ф'ючэрсныя прадукты, угоды на гэтых рынках павінны разглядацца як высока рызыкоўныя», - адзначылі ў рэгулятары.

Як падлічыла Bloomberg, з пачатку 2017 года кошт біткойна вырас на 1700%. Псіхалагічную адзнаку 10 тысяч даляраў крыптавалюта пераадолела 28 лістапада.

Аналітыкі Bloombeg тлумачылі імклівы рост курсу біткойна тым, што найбольшыя амэрыканскія біржы наважылі пачаць гандляваць ф'ючэрсамі на біткойн.

Дазвол на гандаль ф'ючэрсамі на біткойн ад Камісіі тэрміновага ф'ючэрснага гандлю сыравіннымі таварамі ЗША атрымалі дзве біржы - Chicago Mercantile Exchange (CME) і CBOE Futures Exchange (СFE). У 2018 годзе, як пісала The Wall Street Journal, ф'ючэрсы на біткойн таксама плануе ўвесці ў дзеянне біржа Nasdaq, якая спецыялізуецца на акцыях высокатэхналагічных кампаній.

Апошнія навіны