У Рэчыцы невядомы разліў ртуць у цэнтральным парку
- 18.12.2017, 21:43
Ртуць была разлітая каля помніка ваярам-танкістам.
Паведамленне аб знаходжанні небяспечнага атрутнага рэчыва ў грамадскім месцы паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС удзень 18 снежня, паведамляе «Дняпровец».
Каля помніка ваярам-танкістам работнікі МНС знайшлі два месцы з разлітай ртуццю, плошчай 0,5 кв. м і 1 кв. м.
Рэчыва сабралі і даставілі ў раённы аддзел НС. Разбірацца ў тым, што здарылася будзе міліцыя.