Новы год 2018: самыя дзіўныя традыцыі свету
- 18.12.2017, 21:51
Падаем топ самых вясёлых, незвычайных і дзіўных навагодніх традыцый.
Як у кожнай сям'і ёсць уласныя навагоднія традыцыі, так ёсць і асаблівыя звычкі ў кожнай краіне.
Для нас Новы год - гэта аліўе, мандарыны і шампанскае, а для Японіі, напрыклад - граблі ў падарунак.
Пра самыя незвычайныя, смяхотныя і, часам, небяспечныя традыцыі піша podrobnosti.ua.
Новы год у Панаме, напрыклад, гучны. Уключаюцца сірэны, б'юць званы, гудуць аўтамабілі, а людзі крычаць і стукаюць усім, што пад руку трапляецца. Такім своеасаблівым чынам яны "задобрываюць" новы год.
На Кубе ў Новы год напаўняюць вадой увесь магчымы посуд, а ўначы выліваюць яе з вокнаў. У кубінцаў гэта з'яўляецца пажаданнем у Новым годзе чыстага і светлага шляху.
У Аўстрыі славяцца адмысловымі гастранамічнымі перавагамі. Для таго, каб у Новым годзе быць шчаслівым, аўстрыйцу трэба з'есці кавалачак свіной галавы ці лыча.
У Грэцыі ў госці ходзяць з каменем. Калі не пашкадавалі сіл і прынеслі вялікі, кідаюць на парог з пажаданнем такіх жа цяжкіх як камень, багаццяў. Калі каменьчык быў абраны сціплых памераў, то, кідаючы, жадаюць такога ж маленькага бяльма на воку.
У Нямеччыне ў Новы год ускакваюць. Даслоўна. Немцы, не залежна ад узросту, залазяць на крэслы, фатэлі і сталы, а затым з апошнім ударам гадзінніка, радасна скачуць на падлогу.
Французскія вінаробы таксама не адстаюць у традыцыях. У Новы год ён "чокаюцца" з бочкай віна, віншуюць яе са святам і абавязкова п'юць за будучы ўраджай.
Новы год у Шатландыі - свята піратэхнікаў. Шатландцы напаўняюць бочкі дзёгцем, падпальваюць іх, а затым коцяць вуліцамі. Так у Шатландыі асвятляюць дарогу новаму годзе і спальваюць мінулы.
Гішпанцам аліўе і мандарыны замяняе вінаград - ён лічыцца абавязковай стравай на навагоднім стале. Больш за тое, пад бой гадзіннікаў усе, хто хоча ў новым годзе быць шчаслівымі, павінны з'есці роўна 12 вінаградзін - па адной ягадзе за кожны месяц.
У Японіі самы папулярны падарунак - граблі. Яны павінны быць у кожным доме для таго, каб "заграбаць" шчасце. Праўда, японцы аддаюць перавагу паменшанай іх версію, памерам сантыметраў 10.
У ПАР, у горадзе Ёханэсбург, традыцыя ёсць у аднаго квартала. Але такая, што вуліцы перакрываюць паліцыянты. Уся рэч у тым, што жыхары квартала пазбаўляюцца ад непатрэбных рэчаў і проста смецця вельмі проста - выкідваюць яго з вокнаў. І зусім не важна, паляціць з акна старая шкарпэтка або лядоўня.