Трамп апублікаваў Стратэгію нацыянальнай бяспекі ЗША
- 18.12.2017, 21:57
Расея ў ёй прызнаная пагрозай.
На сайце Белага дома выйшла абноўленая рэдакцыя Стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША за подпісам прэзідэнта Дональда Трампа. 68-старонкавы дакумент пазначае глабальныя пагрозы, якія стаяць перад краінай. На замежнапалітычнай арэне такімі называюцца Расея і Кітай, піша «Медуза».
«Кітай і Расея кідаюць выклік уладзе, уплыву і інтарэсам ЗША, спрабуючы падарваць амерыканскую бяспеку і росквіт. Яны поўныя смеласці зрабіць свае эканомікі менш свабоднымі і сумленнымі, нарошчваць вайсковую моц, кантраляваць інфармацыю, каб здушыць грамадства і пашырыць свой уплыў», - адзначаецца ў дакуменце.
Акрамя таго, пагрозай амерыканцам і іх хаўруснікам называюцца «дыктатарскія рэжымы» КНДР ды Ірана, а таксама тэрарыстычныя арганізацыі ІД і «Аль-Кайда».