Якія кватэры прадаюць у Менску за $30 тысяч
- 21.12.2017, 8:52
Лепш за ўсё разыходзяцца танныя «аднапакаёўкі».
Журналісты Realt.by пішуць, што яшчэ зусім нядаўна недалёка ад цэнтра прадавалі хрушчоўкі або брэжнеўкі. Увесну такіх варыянтаў былі сотні. Цяпер такіх варыянтаў не больш за трыццаць, і ўсе яны класа «эканом-мінус»: размешчаныя ў дамах-маласямейках з тузінам кватэр на паверсе, альбо ў двухэтажных дамах пад знос, альбо ў аддаленых ад цэнтра мікрараёнах.
Прычына таму – актыўны попыт на жыллё ў апошнія два месяцы. Лепш за ўсё разыходзіліся танныя «аднапакаёўкі».
«За мінулыя 3 месяцы ў базе Realt.by пабывала блізу 30 сталічных кватэр у шматкватэрных дамах коштам да $30 тысяч. Ніводнай з іх ужо няма ў продажы. Цяпер прыкладна такая ж колькасць кватэр прапануецца коштам $32-35 тысяч», – піша партал.
ЗА $32-33 ТЫС – МАЛАМЕТРАЖКІ НА ПЕРЫФЕРЫІ
За $32 200 на продаж выстаўленая аднапакаёвая кватэра на Аўэзава, 6. Гэта самая непрывабная Чыжоўка: блізка да МКАД, але далёка ад асноўных магістраляў і вадасховішча. Агульная плошча – 24 «квадраты», пакой меншы за 10 квадратных метраў. Кватэра размешчаная на першым паверсе панэльнага пяціпавярховіка. З плюсаў – прыстойнае аздабленне.
За $33 000 прадаюць кватэру, яшчэ меншую плошчай – усяго 21 квадратны метр на вуліцы Сонечнай (блізка да цэнтра, але нязручную з пункту гледжання грамадскага транспарту). Кватэра размешчаная на першым паверсе панэльнага дома 1974 года пабудовы. Аздабленне старэнькае, але стан жылы.
За тыя ж $33 000 прадаюць 22-метровую кватэру на Перадавой, 9 – гэта проста перад ліцейным цэхам Трактарнага, але пры гэтым далёка ад метро. Такая ж маласямейка, як і папярэднія варыянты, з доўгім тамбурам і дзясяткам, калі не тузінам, кватэр на паверсе. Чацвёрты паверх, прыстойнае аздабленне.
Іншая кватэра ў тым жа доме, таго ж метражу і тым жа коштам, але толькі на першым паверсе і з больш познім рамонтам.
Тое ж самае на Чыгладзэ, 8. Агульная плошча – усяго 21 квадратны метр, 12 кватэр на паверсе, дашчаныя падлогі ў пад'ездзе. Першы паверх. Пішуць, што рамонт добры, але фота няма.
ЗА $33-34 ТЫС – «АДНАПАКАЁЎКІ» СТАНДАРТНАГА МЕТРАЖУ Ў АДДАЛЕНЫХ МІКРАРАЁНАХ БЕЗ РАМОНТУ
За $33 000 прапануецца кватэра стандартнага метражу на Сталетава, 19. Агульная плошча – 32,5 квадратнага метра. Жыллё знаходзіцца на першым паверсе і патрабуе рамонту, які пасля можа не акупіцца: двухпавярховікі на Баграціёна – Мендзялеева – Сталетава ўключаныя ў планы на знос, тэрыторыя шукае інвестара.
Такі варыянт тым жа коштам, але толькі ў Зялёным Лузе. Рамонт названы здавальняючым, але фота прадавец не прыклаў – мабыць, ганарыцца няма чым.
За $33 500 прадаюць кватэру ў Соснах. Фармальна гэта Менск, але геаграфічна – яшчэ далей за Шабаны (больш за 40 хвілін шляху ад парога да найбліжэйшай станцыі метро на грамадскім транспарце). Плошча – 31 квадратны метр, стан жылы, кватэра на першым паверсе пяціпавярховіка, без балкона.
За $33 500 прадаецца 30-метровая «аднапакаёўка» на першым паверсе дзевяціпавярховіка 1977 года пабудовы, размешчанага ў самым аддаленым кутку Зялёнага Лугу. Рамонту і мэблі ў кватэры няма, гаўбца – таксама, вокны драўляныя, жылая пакой – усяго 11 квадратных метраў.
За $33 900 прадаецца «аднапакаёўка» на апошнім паверсе пяціпавярховага дома ў Шабанах. Агульная плошча 33 квадратных метры. Дом 1971 года пабудовы. Есць зашклёная лоджыя на ўсю даўжыню пакоя. Кватэра кутняя і пры гэтым размешчаная на апошнім паверсе дома без капрамонту – у ёй можа быць холадна. Рамонт свежым не назавеш, але жыць можна.
Яшчэ адна кватэра ў Соснах за $34 000. Вялікі метраж – 36 квадратных метраў, адносна новы дом – 1988 года пабудовы, нармальны рамонт. Але лакацыя, як мы ўжо пісалі, сумная.
ЗА $34,5–35 ТЫС — ХРУШЧОЎКА БЕЗ РАМОНТУ Ў ЦЭНТРЫ АБО «ГАРБАЧОЎКА» З РАМОНТАМ НА ЎСКРАІНЕ
За $34 500 на продаж выстаўленая аднапакаёвая кватэра на першым паверсе хрушчоўкі без капрамонту. Па размяшчэнню гэты варыянт на галаву вышэйшы за тыя, што прапануюцца ў гэтай цэнавай катэгорыі: кватэра знаходзіцца проста каля станцыі метро «Пралетарская» і, адпаведна, недалёка ад цэнтра горада. Але прадаецца яна даўно і беспаспяхова, і цяжка сказаць, у чым прычына: ці то пакупнікі канчаткова астылі да хрушчовак, ці то іх бянтэжыць першы паверх, ці блізкасць чыгункі, ці спалучэнне ўсіх фактараў. Жылы стан кватэры, яна кутняя, таму ў пакоі два акны.
За $34 700 на продаж выстаўленая маласямейка ў мікрараёне Ангарская. Дом 1982 года, кватэра знаходзіцца на апошнім з дзевяці паверхаў і не мае балкона. Да метро можна дайсці толькі пешшу, і гэта зойме блізу 20 хвілін. Агульная плошча – 34 квадратныя метры, аздабленне бюджэтнае, але акуратнае.
Такі варыянт за $34 990. Акуратны рамонт, 17 хвілін пешшу (і толькі пешшу) да метро «Магілёўская», дом таго ж года пабудовы, кватэра такой жа плошчы, адсутны балкон. Праўда, чацвёрты з дзевяці паверхаў.
За $34 990 прапануецца яшчэ адзін такі варыянт, але толькі ў Шабанах, і дом навейшы – 1993 года. Да той жа станцыі метро «Магілёўская» 20 хвілін, але ўжо язды, а не хады.