Дзевяць простых спосабаў зарабіць перад Новым годам
- 21.12.2017, 10:13
Снежань дае шмат магчымасцяў для дадатковага заробку.
Беларусы не паспяваюць скончыць справы і шукаюць тых, хто гатовы дапамагчы за ўзнагароду: камусьці трэба дарабіць прэзентацыю, а камусьці набыць падарунак сяброўцы.
Сайт myfin.by абраў 10 спосабаў зарабіць перад Новым годам, за якія можа ўзяцца кожны, у каго ёсць адказнасць і жаданне.
Прыносьце радасць
Што трэба рабіць: дастаўляць пасылкі (часцей за ўсё з падарункамі) па горадзе.
Адпраўнікі пасылак разлічваюцца грашыма, а атрымальнікі - радаснымі ўсмешкамі.
Мінімальная аплата: ад 5 рублёў за паездку.
Да чаго трэба быць гатовым: да пераездаў па ўсім горадзе, адказнасці за чужыя рэчы і нестандартных просьбаў. Аднойчы дзяўчына папрасіла набыць каву і круасан у кандытарскай і адвезці знаёмаму.
Рэкламуйце тавары і паслугі
Што трэба рабіць: распаўсюджваць рэкламныя ўлёткі ў дамах і бізнэс-цэнтрах.
Мінімальная аплата: залежыць ад колькасці ўлётак. За тысячу ўлётак гатовыя плаціць ад 30 рублёў.
Да чаго трэба быць гатовым: да пераездаў па ўсім горадзе, камунікацыяй з кансьержам і ахоўнікамі і неабходнасці захоўваць пазітыўны настрой у кожнай сітуацыі.
Глядзі за хатнімі ўлюбёнцамі
Што трэба рабіць: браць на ўтрыманне сабак, катоў і іншых хатніх жывёлін і і клапаціцца пра іх падчас адсутнасці гаспадароў.
Мінімальная аплата: ад 5 рублёў за дзень.
Да чаго трэба быць гатовым: да неабходнасці забяспечыць жывёліне належны догляд: зручнасць, харчаванне і гігіену. Калі гаворка ідзе пра сабаку - трэба быць гатовым гуляць з ім як мінімум два разы на дзень.
Наводзіць парадак у дамах і офісах
Што трэба рабіць: прыбіраць у кватэрах і офісах. Прыборка звычайна ўключае праціранне пылу, мыццё падлогі і санвузлоў.
Мінімальная аплата: ад 15 рублёў за прыбіранне кватэр і ад 23 рублёў за прыбіранне офісаў у Менску. У рэгіёнах гатовыя плаціць ад 13 рублёў за прыбіранне кватэры і ад 24 рублёў за прыбіранне офіса.
Да чаго трэба быць гатовым: да неабходнасці беражліва і акуратна ставіцца да чужых рэчаў.
Набірайце тэксты
Што трэба рабіць: набіраць розныя тэксты на кампутары.
Мінімальная аплата: залежыць ад спецыфікі тэксту. Ад 5 рублёў (набраць формулы з карцінкі) да 75 рублёў (перадрукаваць дыпломную работу).
Да чаго трэба быць гатовым: да працы, якая патрабуе цярпення, канцэнтрацыі і ўважлівасці.
Транскрыбаванне
Што трэба рабіць: расшыфроўваць відэа- і аўдыёфайлы, набіраць словамі агучаны тэкст.
Мінімальная аплата: агулам такія заданні каштуюць 25-30 рублёў. Мінімальны кошт складае 15 рублёў (расшыфроўка інтэрв'ю на 1,5 гадзіны), максімальная - 60 рублёў (стэнаграма судовага пасяджэння 70-80 хвілін).
Да чаго трэба быць гатовым: да таго, што не ўсе словы будуць зразумелыя адразу, і давядзецца праслухоўваць некаторыя фрагменту па некалькі разоў.
Перапісвайце канспекты
Што трэба рабіць: перапісваць канспекты ад рукі.
Мінімальная аплата: ад 10 рублёў за канспект.
Да чаго трэба быць гатовым: да незразумелага почырку, складанай інфармацыі і непаслядоўнасці выкладу матэрыялаў у канспектах, з якіх робіцца копія.
Гатуйце святочную ежу
Што трэба рабіць: гатаваць розныя стравы для кампаній з некалькі чалавек.
Мінімальная аплата: звычайна агаворваецца асобна ў кожным канкрэтным выпадку. Для прыкладу, у Магілёве за прыгатаванне закусак і салатаў для святочнай вячэры на дзесяць чалавек гатовыя заплаціць 60 рублёў.
Да чаго трэба быць гатовым: да неабходнасці закупіць прадукты і выразна ўзгадніць з заказчыкам склад і вонкавы выгляд кожнай стравы.
Рыхтуйце вопратку да святаў
Што трэба рабіць: цыраваць або прасаваць адзежу да свята: штаны, кашулі або дзіцячыя ўборы.
Мінімальная аплата: ад 15 рублёў за прасаванне дзесяці кашуль.
Да чаго трэба быць гатовым: праяўляць цярпенне, стараннасць і акуратнасць.