BE RU EN

Матэвуш Маравецкі павіншаваў гераінь антыкамуністычнага падполля

  • 21.12.2017, 14:00

Прэм'ер-міністр Польшчы адзначыў ролю жанчын у перамозе над камунізмам.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што дзякуючы ўдзелу жанчын у антыкамуністычнай апазіцыі палякі могуць жыць у той Польшчы, якой яна з'яўляецца сёння, паведамляе "Польскае радыё".

У Канцылярыі прэм'ер-міністра ў Варшаве кіраўнік урада сустрэўся з апазіцыянерамі ПНР ды інтэрнаванымі падчас ваеннага становішча.

Матэвуш Маравецкі, які ў маладосці актыўна ўдзельнічаў у «Салідарнасці», адзначыў, што жанчыны, у тым ліку з ягонай сям'і, адыгралі важную ролю ў антыкамуністычнай дзейнасці.

«Існаванне падпольнай дзейнасці патрабавала штодзённай карпатлівай працы. Чаго толькі каштавала друкаванне ўлётак, гэта была нашая зброя тых часоў, змрочнай эпохі ПНР. Я перакананы ў тым, што мы жывем у сучаснай Польшчы, перш за ўсё, дзякуючы дзейнасці жанчын, дзякуючы вашай дзейнасці. Дзякуй вам ад імя ўсяго ўрада», - сказаў польскі прэм'ер.

За ўвесь перыяд ваеннага становішча ў Польшчы блізу 10 тысяч актывістаў «Салідарнасці» і апазіцыі прайшлі праз так званыя цэнтры ўтрымання пад вартай. Сярод іх было блізу 700 жанчын.

Апошнія навіны