Нацыянальная каманда Беларусі закончыла год на 92 месцы ў рэйтынгу ФІФА
- 21.12.2017, 15:33
Беларуская футбольная каманда размясцілася паміж Кіпрам і Габонам.
ФІФА апублікавала снежаньскую версію рэйтынгу нацыянальных каманд.
Каманда Беларусі закончыла год на 92-м месцы. У першай дзясятцы змен няма, піша «Трыбуна».
Рэйтынг ФІФА:
1 (1). Нямеччына;
2 (2). Бразілія;
3 (3). Партугалія;
4 (4). Аргентына;
5 (5). Бэльгія;
6 (6). Гішпанія;
7 (7) Польшча;
8 (8). Швайцарыя;
9 (9). Францыя;
10 (10). Чылі;
11 (11). Перу;
12 (12). Данія;
13 (13). Калумбія...
64 (65). Расея....
83 (84). Люксембург...
90 (90). Арменія
91 (91). Кіпр
92 (92). Беларусь
93 (93). Габон
94 (94). Канада
Нагадаем, пачынала каманда год на 74-м радку рэйтынгу.