BE RU EN

«Дзед Мароз, заплаці падатак і віншуй спакойна!»

  • 21.12.2017, 15:45

Названая квота пабораў, якія павінны аддаць дзяржаве беларускія Дзяды Марозы і Снягуркі.

Грамадзяне, якія за грошы віншуюць з Новым годам жыхароў Беларусі, павінны звярнуцца ў падатковую інспекцыю.

Дзяды Марозы і Снягуркі павінны будуць заплаціць адзіны падатак, акрамя таго неабходна пісьмова паведаміць у інспекцыю МПЗ па месцы жыхарства, піша media-polesye.by.

Для Пінска адзіны падатак складае 57,43 рубля на месяц, для Століна і Лунінца – 45,04 рубля. Для параўнання: у Берасці казачны герой павінен будзе аддаць дзяржаве 84,45 рубля.

Рэгістравацца ў якасці ІП навагоднім персанажам не патрабуецца, адпаведна няма неабходнасці весці бухгалтарскі ўлік і даваць падаткавікам справаздачнасць.

Пры нявыплаце «падатку» парушальніка чакае штраф сумай пяціразовай стаўкі адзінага падатку.

Апошнія навіны