BE RU EN

Да пачатку 2018 года на Зямлі будуць жыць 7,6 мільярда чалавек

  • 22.12.2017, 21:58

Самы хуткі прырост насельніцтва адзначаецца ў Афрыцы.

Да пачатку 2018 года на Зямлі будуць жыць 7 млрд 591 млн 541 тысяча чалавек.

Такія звесткі ўтрымліваюцца ў прагнозе, апублікаваным у пятніцу, 22 снежня, фондам "Насельніцтва Зямлі", штаб-кватэра якога знаходзіцца ў нямецкім горадзе Гановэры (федэральная зямля Ніжняя Саксонія), піша DW.

У параўнанні з паказчыкам гадавой даўніны, колькасць жыхароў Зямлі павялічыцца прыкладна на 83 млн чалавек. Пры гэтым прырост насельніцтва на планеце складае ў сярэднім 2,6 чалавека на секунду. Самымі хуткімі тэмпамі ён ідзе ў Афрыцы. Экспэрты мяркуюць, што да 2050 года там будуць пражываць 2,5 млрд чалавек, і раяць больш актыўна рэалізоўваць адукацыйныя праграмы, каб пазбегнуць непажаданых цяжарнасцяў.

Апошнія навіны